У першы дзень гэтага года віцебскія таксі перавозілі пасажыраў па двайным тарыфе. Гэта стала непрыемным сюрпрызам для гараджан і гасцей горада.
Наш чытач папрасіў удакладніць: ці мелі рацыю ў службе таксі "Блюз", калі канстатавалі, што паездка будзе каштаваць у два разы даражэй, чым звычайна? І гэта 1 студзеня, каля 16.00! Не ноччу ж!
— А як жа быць з паказаннямі таксометра, дзе па логіцы павінны быць "замацаваны" канкрэтныя тарыфы? Мне знаёмы таксіст расказваў, што там нельга нічога мяняць. І ніякіх "навагодніх" тарыфаў быць не павінна! Па такой логіцы, можна ў навагоднюю ноч запалку прадаваць даражэй, чым увесь пачак? І роды жыхароў замежжа 31 снежня — 1 студзеня прымаць па двайным тарыфе! — эмацыянальна разважаў жыхар абласнога цэнтра.
Дарэчы, аўтар гэтых радкоў таксама вечарам 1 студзеня пачуў ад дыспетчара яшчэ адной службы таксі — "184" ("Сямейнае") — што за паездку трэба будзе заплаціць удвая даражэй.
У Камітэце дзяржкантролю параілі патэлефанаваць у транспартную інспекцыю. У апошняй канстатавалі, што не кантралююць тарыфы перавозкі пасажыраў. Але ж, каб павысіць цану, безумоўна, нейкія абгрунтаванні павінны быць. Аднак ніякага афіцыйнага ліста ў інспекцыі няма. Пачуў параду патэлефанаваць у аблвыканкам.
У аддзеле транспарту і камунікацый Віцебскага аблвыканкама ўважліва выслухалі і параілі звярнуцца… у Камітэт дзяржаўнага кантролю або гарвыканкам. Маўляў, у іх кампетэнцыі праверыць…
Калі дапісваўся гэту інфармацыю, зноў патэлефанаваў чытач. Я паабяцаў яму адправіць пісьмовы зварот у гарвыканкам ці аблвыканкам, каб у выніку праверкі растлумачылі законнасць павышэння тарыфу паслуг таксі ў першы дзень новага года.
Информация для авторов и правообладателей:
Если Вы не согласны с размещением своего материала на страницах ресурса Такси и таксисты Беларуси , просто сообщите нам об этом и он будет сразу удален.
Бл....я, когда не могут вызвать такси, когда никто не может дозвониться в службу, когда кое как дозвонился и в конце ему говорят "извините, в Вашем районе машин нет" все начинают просить, пусть 20 мин. и в 2, а то и в три счётчика, только приедте пожулуйста, оооооочень надо ехать.....все жалобно поскуливают. А тут ЗАСКУЛИЛИ .... из за двойного тарифа, лохи...лузеры и неудачники... А ж пегас новогодний посетил....
Послушайте Витебские олени, олениводши и т.д. и т.п. А че б** БАНИ ценик трехкратный, рестораны- трехкратный, и не надо путать медицину с такси. Не нравится- на автобус гоу. Равно как и врестаран обедать идут те кто может себе позволить а кто нет- в студенческую столовку
Что за бред?! Тарифы ставить можно какие угодно в таксометре. Там для этого есть 6 ячеек. При обслуживании клиента от БАЗы конечно должны быть соответствующие БАЗовые тарифы. Так что если БАЗа дала добро, то какие претензии к таксистам? А если клиент с бордюра - то, тут вообще никто никому ничего не должен - клиента перед посадкой предупредил, счетчик включил и полетели!
-------------------- Говори что думаешь, но, думай что говоришь!
Информация
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.