Такси и таксисты Беларуси
Такси и таксисты Беларуси
Меню сайта

Яндекс.Погода
Календарь
«    Октябрь 2020    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 

Яндекс.Метрика banner_14lb}
Сегодня:


    Складана знайсці чалавека, які б ні разу ў жыцці не карыстаўся паслугамі таксі. Прыехаць у незнаёмым горадзе з вакзала ў гасцініцу, вярнуцца позна ўначы дадому ці паспець на працу — ва ўсім гэтым дапаможа легкавік па выкліку. Машыны з шашачкамі на даху пакрысе сталі неад'емнай часткай гарадскога пейзажу. Нараўне з "моцнай палавінай" за рулём таксі працуюць і жанчыны. Хаця іх пакуль у Беларусі няшмат. Напрыклад, у Кітаі іх доля дасягае траціны ад агульнай колькасці вадзіцеляў па выкліку. А ў Маскве ўжо некалькі гадоў існуе спецыяльнае жаночае таксі.

    Працоўны дзень у кожнага таксіста пачынаецца з запаўнення пуцёўкі. Затым ідзе медыцынскі агляд. Урач памерае ціск, праверыць, ці цвярозы вадзіцель, і зробіць пазнаку аб агульным стане здароўя ў пуцёўцы. Механік выканае перадрэйсавы кантроль аўтамабіля. Бываюць дні, калі адзін выклік ідзе за другім, амаль без перапынку. Колькасць выездаў у такім выпадку можа дасягаць дваццаці. А бываюць дні "зацішныя", калі сустрэнуцца ўсяго пяць-шэсць кліентаў. Рабочы дзень працягваецца, як і на заводзе, 8 гадзін. Але ў таксіста ёсць свая "разыначка". Ён можа адпачыць пасля любога выкананага задання. Галоўнае, каб па выніках дня назбіралася неабходная колькасць адпрацаванага часу.

    Сярод кожных дваццаці таксістаў жанчына толькі адна

    — Па статыстыцы, жанчын-кіроўцаў у таксі працуе менш за пяць працэнтаў ад агульнай колькасці вадзіцеляў, — гаворыць Юрый Тоўсцік, дырэктар аднаго з аўтатранспартных прадпрыемстваў.
    І ў жанчын ёсць свае асаблівасці працы. Так, ім забаронены выезд у начную змену. Кліенты трапляюцца розныя, а ўвечары, як правіла, людзей нападпітку значна больш. Небяспека можа падсцерагаць і днём. Але тады кіроўца пры дапамозе смартфона падае сігнал "трывога", і яго машыну суправаджаюць астатнія таксісты, якія знаходзяцца ў гэтым раёне. Бываюць і зусім недарэчныя сітуацыі. Напрыклад, кліент адчыняе дзверы і пытаецца: "А дзе вадзіцель?" Таксама жанчына-кіроўца павінна быць добрым псіхолагам. Пасажыры трапляюцца розныя, у кожнага свае праблемы. І часта яны дзеляцца сваімі перажываннямі, думкамі... Могуць папрасіць выбраць нейкую пакупку, дапамагчы якойсьці жыццёвай парадай. А часам забываюць у салоне свае рэчы.

    Машына ў... падарунак

    Каб набыць добры аўтамабіль, звычайна чалавеку трэба адкладваць грошы не адзін год. Таксісты ж могуць пры жаданні арандаваць "жалезнага каня" ў адмысловай арганізацыі. Але ж да ўласнага аўто паступова прывыкаеш, спазнаеш усе яго моцныя і слабыя бакі. Таццяна Краўцова працуе ў службе таксі вось ужо пяць год. З іх тры — на сваім аўтамабілі. Праўда, гісторыя яго з'яўлення можа здацца на першы погляд крыху фантастычнай. З іншага боку, гэта падзяка за чалавечнасць кіроўцы. Зрэшты, усё па парадку...
    — Я прывезла пасажыраў да аднаго з мінскіх казіно. Высадзіла іх, і тут, убачыўшы жоўтую паласу на машыне, падыходзяць мужчына і жанчына. Яны былі ўжо не зусім цвярозыя, але не буянілі і з ног не валіліся. Загадалі ехаць на вуліцу Ясеніна. Пакуль дабіраліся, высвятлялі між сабой, хто пойдзе выгульваць сабаку.
    Даехалі, пасажыры разлічыліся і пайшлі дахаты. А я вырашыла з'ездзіць у краму. Праз нейкі час выпадкова азірнулася на задняе сядзенне і ўбачыла там незашпіленую барсетку. У ёй ляжалі вельмі каштоўныя рэчы — тэлефон, нейкія паперы, віднеўся пухлы пачак грошай... Я разгубілася: што рабіць? Кліент у дыспетчарскую не тэлефанаваў. І таму чалавека давялося шукаць самой.
    На шчасце, запомніла адрас — вуліца Ясеніна. У памяці застаўся твар мужчыны і яго расповед пра сабаку-лабрадора з незвычайнай афарбоўкай, як у далмацінца. Каравуліла я небараку ад поўдня да дзевяці гадзін вечара. І тут з аднаго пад'езда выходзіць той самы паніклы мужчына разам з... сабакам! Я падлятаю да яго і кажу: "Мужчына, я хачу з вамі паразмаўляць". — "Ведаеце, дзяўчына, будзь я ў іншай сітуацыі, я з вамі пазнаёміўся б... Памятаю толькі, што ехаў у таксі і забыўся там сумку з рэчамі". — "Ды я не знаёмлюся!" Ледзь не сілком пацягнула яго да машыны і паказала, што ляжыць на заднім сядзенні. Ён узяў тэлефон, уключыў яго і... асунуўся. Збегліся суседзі, нехта прынёс нашатыр. Сяк-так прывялі яго ў прытомнасць. Доўга дзякаваў. Аказалася, што ён з Санкт-Пецярбурга і працуе ў буйной арганізацыі. А ў Мінск прыехаў па службовых справах.
    Расіянін прабыў у сталіцы яшчэ некалькі дзён. Для паездак па горадзе ён выклікаў менавіта мяне. Ён дзівіўся, што ў Мінску ёсць жанчыны-таксісты. І яшчэ больш здзівіўся, калі даведаўся, што я працую не на ўласным аўто, а арандую яго.
    І вось надышоў час, калі яму трэба было садзіцца ў цягнік на Пецярбург. Едзем з Малінаўкі на вакзал, і на паўдарозе ён мне гаворыць: "Разварочвайся!" — "Дык на цягнік можам не паспець, заторы ж, гадзіна "пік". А тады ж праспект Дзяржынскага быў раскапаны ўшчэнт, там будавалі працяг першай лініі метро. Адзінай прамой дарогай з Малінаўкі ў цэнтр заставалася вузенькая Чыгуначная вуліца...
    "Дык што такое здарылася?" — "Разварочвайся, ёсць справа!" Добра, паехалі назад на ўскраіну горада. Не сказаў ні слова, пабег дахаты, пасля мы зноў пакацілі на чыгуначны вакзал. Прыехалі, расіянін расплаціўся і кажа: "Дай мне сваю руку!" — "Навошта?" — "Ну дай". Ён паклаў у далонь... пачак грошай, назваў адрас і дадаў: "Едзь і забірай машыну. Гэта табе падарунак".

    "На Магілёў, калі ласка!"

    Даводзіцца выязджаць і за межы Мінскай вобласці. На мінулы Новы год адзін хлопец вырашыў своеасабліва павіншаваць сваю дзяўчыну. Ён купіў велізарны букет руж, які заняў усё задняе сядзенне. Пэўна, іх там было некалькі соцень. Садзіцца ў машыну і гаворыць: "Ну, цяпер на Магілёў, калі ласка!". А я спачатку не ўцяміла, што да чаго. Давялося падключаць логіку. На вуліцы Магілёўскай ён сеў. Што яшчэ ёсць у Мінску з падобнай назвай? Толькі станцыя метро. Прывезла я яго туды, пытаюся: "Тут?" — "Дзяўчына, мне патрэбна ў горад Магілёў!" Прызнацца, я крыху разгубілася — ехаць усё ж дзвесце кіламетраў у адзін бок.
    Аднак гэта ўсё ж не самая дальняя вандроўка. Аднойчы мужчына забыўся дакументы, без якіх не пускалі ў цягнік. А ў яго быў білет на самалёт, які адлятаў з Кіева. І давялося везці яго на пункт пропуску ў Церахоўцы.
    Бываюць і нервовыя пасажыры. Дзяўчыне сапсавалі ў цырульні прычоску — "спалілі" частку валасоў. Раззлаваная, яна выйшла і выклікала таксі да аэрапорта. Звычайна ад моманту выкліку да прыезду машыны праходзіць сем хвілін. Але так атрымалася, што я стаяла амаль на кожным скрыжаванні — трапіла ў так званую "чырвоную хвалю". Дзяўчына прысела з вельмі незадаволеным выглядам. А праз хвіліну... расплакалася. Ёй трэба было ляцець у Маскву на якуюсьці нараду. Але як жа туды пайсці з такой прычоскай? Я яе разгаварыла, а пасля адвезла да знаёмай цырульніцы, якая крыху выправіла сітуацыю...

    Дарогу пераходзяць нелегалы

    Больш жорсткую канкурэнцыю, чым у гэтай працы, яшчэ трэба пашукаць. І справа зусім не ў шматлікіх дыспетчарскіх службах. Вялікі кавалак сумленнага таксісцкага хлеба адбіраюць нелегальныя перавозчыкі. На слэнгу яны называюцца "бамбілы". Таццяна Краўцова гаворыць, што канфлікты з імі адбываюцца вельмі часта і не заўсёды заканчваюцца мірна. Тое, што за рулём жанчына, іх зусім не хвалюе:
    — Упершыню сутыкнуцца з "бамбіламі" давялося амаль адразу, як стала таксісткай. За першы месяц яны мяне так дапяклі, што хацела ўжо звальняцца, але пасля перадумала. Некалькі разоў мне праколвалі шыны.
    Вось зусім нядаўна быў выпадак. Я прывезла кліента ў аэрапорт і спынілася на афіцыйнай стаянцы, як і мае быць. Дык "бамбілы" так паставілі свае аўтамабілі, што я не магла выехаць! А адзін з іх падышоў і ветліва так намякнуў, каб я ад'язджала адсюль хутчэй. На шчасце, паспела захапіць пасажыра...
    Чаго толькі ні робяць некаторыя нелегалы, каб атрымаць сабе кліента! Не грэбуюць ніякімі сродкамі. Быў выпадак, калі я чакала кліента на чыгуначным вакзале. А перада мной стаяла машына "бамбілы". Кліент ужо сеў у аўтамабіль, і тут пачалося... "Бамбіла" мяне выцягнуў з машыны, адпіхнуў ад яе, забраў майго пасажыра і кажа так нагла: "Пярэдняя машына едзе першай!" Далей ужо на дапамогу прыйшла міліцыя. Але такія выпадкі, на шчасце, рэдкія. Звычайна нелегалы любяць рабіць непрыемнасці ліцэнзаваным канкурэнтам ціхай сапай. Напрыклад, раскідаюць цвікі, каб пракалоць шыны.
    — Акрамя аэрапорта, "бамбілы" збіраюцца каля буйных рэстаранаў, начных клубаў, вакзалаў — у так званых "хлебных" месцах. У іх няма таксометраў, яны не плацяць падаткі, завышаюць кошт паездкі ў два-тры разы, — працягвае Юрый Тоўсцік. — Не трэба забываць, што ўсе кліенты легальных таксі застрахаваны. Гэта значыць, што калі яны панясуць нейкі ўрон (напрыклад, з-за дарожна-транспартнага здарэння), то ім будзе выплачана кампенсацыя. У нелегалаў жа падобнай страхоўкі не існуе ў прынцыпе. Таму ёсць нагода задумацца, ці варта ісці на такую рызыку дзеля выйгрышу ў пару хвілін. Зачастую нелегалы атрымліваюць толькі невялікі штраф памерам да пяці базавых велічынь (сёння гэта 500 тысяч рублёў. — Аўт.). Але гэты штраф "бамбіла" з лёгкасцю адаб'е за паўдня працы...
    — Летась па ўсёй краіне да адміністрацыйнай адказнасці былі прыцягнуты 552 асобы, якія нелегальна займаліся перавозкамі. У іх было канфіскавана сем транспартных сродкаў, — паведамілі "Звяздзе" ў Міністэрстве па падатках і зборах Беларусі.

    ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

    У Аўстраліі таксісты павінны вазіць з сабой у багажніку ахапак сена пад пагрозай пазбаўлення ліцэнзіі. Гэты дзівацкі закон бярэ пачатак яшчэ з тых часоў, калі на дарогах панавалі рамізнікі. Стагоддзе таму абаронцы жывёл дамагліся таго, каб таксісты вазілі з сабой сена на той выпадак, калі конь захоча есці. Ужо колькі дзесяцігоддзяў мінула з моманту знікнення апошняга рамізніка, але закон па-ранейшаму мае сілу.

    Валяр'ян ШКЛЕННІК.
    Фота Надзеі БУЖАН.

    Источник • 20-02-2013, 10:14
    • Добавил: Yutargroup • См: 2031 • Версия для печати • В закладки: •
     (голосов: 1)
    Информация для авторов и правообладателей: Если Вы не согласны с размещением своего материала на страницах ресурса Такси и таксисты Беларуси , просто сообщите нам об этом и он будет сразу удален.
    Ключевые теги: такси
    Наверх Комментарии(6)
    20 февраля 2013 12:09
    № 1, Ссылка на комментарий: #
    Bratishkan

    Группа: Посетители
    Публикаций: 22
    Комментариев: 76
    Зарегистрирован:28.07.2011
    Да-а, ну и показушная статейка! Что за сказки про врача-механика? А про восьмичасовой рабочий день так вообще бред! Еще интересно, это каким таким документом запрещено женщине выезжать в ночную смену работать? Про денежный подарок - это, конечно, сильно, но как то верится ОЧЕНЬ с трудом... А еще, это в какой программе есть тревожная кнопка, которую нажал и к тебе приехала подмога? Что-то я такой не видел пока ни у кого...
        Наверх
    Saaber, MaRtin, pittbul и 9 другим нравится это.
    20 февраля 2013 18:29
    № 2, Ссылка на комментарий: #
    tarantul

    Группа: Посетители
    Публикаций: 0
    Комментариев: 14
    Зарегистрирован:3.11.2010
    А у Алмаза разве нет такой кнопки? Я всегда думал что только у них она и есть.
        Наверх
    21 февраля 2013 01:18
    № 3, Ссылка на комментарий: #
    INDI7

    Группа: Посетители
    Публикаций: 2
    Комментариев: 43
    Зарегистрирован:6.10.2011
    а ящэ складана знайсцi таксfвiка ладна валодающага беларускай мовай... каму ж на белаРусi дыплом выдаюць?
        Наверх
    21 февраля 2013 03:07
    № 4, Ссылка на комментарий: #
    getoboy

    Группа: Посетители
    Публикаций: 2
    Комментариев: 41
    Зарегистрирован:26.11.2012
    INDI7,
    Асаблiва такога як ты сам, памылкi бачыш свае? адна бязглуздiца) щ лiтары няма)))
        Наверх
    Dmitry нравится это.
    22 февраля 2013 16:38
    № 5, Ссылка на комментарий: #
    GLIST

    Группа: Журналисты
    Публикаций: 33
    Комментариев: 360
    Зарегистрирован:7.04.2010
    Bratishkan, Татьяна подруга моей знакомой....
    История про "подаренный" авто 99% правда, но оригинал звучал немного не так....
    Тут без творческого "украшения" статьи не обошлось....
        Наверх
    23 февраля 2013 12:51
    № 6, Ссылка на комментарий: #
    faton

    Группа: Посетители
    Публикаций: 0
    Комментариев: 66
    Зарегистрирован:8.09.2011
    хоть одна статья не обсирающая таксистов.
        Наверх
    Информация
    Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии в данной новости.
     

Поиск по сайту (без форума):

Мини профиль

Логин:
Пароль:
 


Основатель портала!

Приобретение автомобилей

banner_14pb}
Google